Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ПА́МЯТАЙЦЕ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «Па́мятайце» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПА́МЯТАЙЦЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Па́мятайце пра жонку Лотаву.

Па́мятайце слова, якое Я сказаў вам: раб не бо́льшы за гаспадара свайго; калі Мяне гна́лі, і вас будуць гнаць; калі Маё слова выко́нвалі, і ваша будуць выко́нваць;

Але вы, узлю́бленыя, па́мятайце прадка́занае Апосталамі Госпада нашага Іісуса Хрыста:

Таму па́мятайце, што вы, не́калі язычнікі па плоці, якіх называлі неабрэ́занымі так званыя абрэ́заныя на плоці рукатворна,

Прывітанне маёю рукою, Паўлаваю. Памятайце пра мае аковы. Благадаць з усімі вамі. Амінь.

Па́мятайце пра вязняў, нíбы і вы ў няволі разам з імі, і пра тых, што пакуты церпяць, бо і самі вы знаходзіцеся ў целе.

Па́мятайце настаўнікаў вашых, якія абвяшча́лі вам слова Божае, і, гледзячы на завяршэнне іх жыццёвага шляху, пераймайце веру іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter