Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ПУСТАЗЕ́ЛЛЕ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «пустазе́лле» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Чарняўскага, каталіцкім.

ПУСТАЗЕ́ЛЛЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг яго і пасеяў пустазелле сярод пшаніцы, і пайшоў.

Калі ўзышла́ збажына́ і завязала плод, тады з’явілася і пустазе́лле.

Прыйшлі рабы́ гаспадара́ дома і сказалі яму: гаспадар! хіба́ не добрае насе́нне пасеяў ты на по́лі сваім? адкуль жа на ім пустазе́лле?

Але ён сказаў: не, каб, выпо́лваючы пустазе́лле, вы не павырыва́лі разам з ім і пшаніцы.

Пакіньце расці разам тое і другое да жніва́; а ў час жніва́ я скажу жняца́м: вы́берыце перш пустазе́лле і звяжы́це яго ў снапы́, каб спалíць яго; а пшаніцу збяры́це ў жы́тніцу маю́.

Тады Іісус, адпусцíўшы народ, увайшоў у дом. і прыступілі да Яго вучні Яго, ка́жучы: растлума́ч нам прытчу пра пустазе́лле на полі.

поле ёсць свет; добрае насе́нне гэта — сыны́ Царства, а пустазе́лле — сыны́ ліхога;

І вось, як збіраюць пустазе́лле і агнём па́ляць, гэтакса́ма будзе пры сканчэ́нні веку гэтага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter