Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ВО́БЛАКА — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «во́блака» сустракаецца 10 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВО́БЛАКА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Пакуль ён яшчэ гаварыў, вось, воблака светлае ахіну́ла іх; і вось, голас з воблака прамовіў: гэта ёсць Сын Мой Узлю́блены, Якога Я ўпадаба́ў; Яго слухайце.

І ўзнíкла во́блака, ахіна́ючы іх, і з во́блака пачуўся голас: гэта Сын Мой Узлю́блены; Яго слухайце.

Калі ж ён гаварыў гэта, узнíкла во́блака і ахіну́ла іх; і яны спало́халіся, калі ўвайшлí ў во́блака.

І быў з во́блака голас, які гаварыў: гэта Сын Мой Узлю́блены; Яго слу́хайце.

І, сказа́ўшы гэта, Ён узня́ўся, паку́ль яны глядзе́лі, і во́блака схава́ла Яго ад вачэ́й іх.

Таму і мы, вакол сябе маючы такое вялікае воблака све́дкаў, скінем усякі цяжа́р і грэх, які з лёгкасцю апу́твае нас, і цярпліва будзем здзяйсня́ць прызна́чаны нам подзвіг,

І ўба́чыў я: вось во́блака бе́лае, і на во́блаку сядзíць падо́бны да Сы́на Чалаве́чага; на галаве́ Яго — вяне́ц залаты́, і ў руцэ́ Яго — серп во́стры.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ВЁЎ