Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ВУЧЫ́ЦЕЛЬ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «Вучы́цель» сустракаецца 8 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ВУЧЫ́ЦЕЛЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і каб віталі іх на плошчах, і каб людзі клíкалі іх: «вучыцель! вучыцель!»

А вы не называйцеся вучы́целямі, бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос, а ўсе вы — браты́.

Іісус жа, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім: чаго вы шука́еце? Яны сказалі Яму: Раввí (што азначае: Вучыцель), дзе Ты жыве́ш?

У адказ Іісус сказаў яму: ты вучыцель Ізра́ілеў, і гэтага не ведаеш?

ён прыйшоў да Іісуса ўначы́ і сказаў Яму: Раввí! мы ведаем, што Ты Вучыцель, Які прыйшоў ад Бога, бо ніхто не можа твары́ць такіх цу́даў, якія Ты тво́рыш, калі Бог не будзе з ім.

дык вось, калі Я, Гасподзь і Вучы́цель, абмы́ў вам ногі, то і вы павíнны адзін аднаму абмыва́ць ногі,

Кажа ёй Іісус: Марыя! Яна, абярну́ўшыся, кажа Яму: Раввунí! што значыць: Вучыцель!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter