Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

АБАПРЭЦЦА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «абапрэцца» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча.

АБАПРЭЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
толькі вось у чым хай даруе Гасподзь рабу твайму: калі пойдзе гаспадар мой у дом Рымона на пакланеньне там і абапрэцца на руку маю, і пакланюся я ў доме Рымона, дык, за маё пакланеньне ў доме Рымона, хай даруе Гасподзь рабу твайму ў гэтым выпадку.

Вось, ты думаеш абаперціся на Егіпет, на гэтую трысьціну надламаную, якая, калі хто абапрэцца на яе, увойдзе яму ў руку і праколе яе. Такі фараон, цар Егіпецкі, для ўсіх, хто спадзяецца на яго.

Абапрэцца на дом свой і ня ўстоіць; ухопіцца за яго і не ўтрымаецца.

Вось, ты думаеш абаперціся на Егіпет, на гэтую трысьціну надламаную, якая, калі хто на яе абапрэцца, увойдзе таму ў руку і пратне яе? Такі фараон, цар Егіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter