Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

АПЛАКВАЦЬ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «аплакваць» сустракаецца 7 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

АПЛАКВАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і памерла Сарра ў Кірыят-Арбе, што сёньня Хэўрон, у зямлі Ханаанскай. І прыйшоў Абрагам галасіць па Сарры і аплакваць яе.

што кожны год дочкі Ізраіля хадзілі аплакваць дачку Ефтая Галаадыцяніна, чатыры дні ў год.

Калі ж вы не паслухаеце гэтага, дык душа мая ў запаветных мясьцінах будзе аплакваць гардунства ваша, будзе плакаць горка, і вочы мае будуць вылівацца сьлязьмі; бо статак Гасподні заведзены будзе ў палон.

І памруць вялікія і малыя на зямлі гэтай; і ня будуць пахаваныя, і ня будуць аплакваць іх, ні рваць сябе, ні стрыгчыся дзеля іх.

Таму так кажа Гасподзь пра Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага: ня будуць аплакваць яго: «на жаль, браце мой!» і: «на жаль, сястра!». Ня будуць аплакваць яго: «на жаль, спадару!» і: «на жаль, вашэці!»

каб зноў, калі прыйду, ня прынізіў мяне ў вас Бог мой, і каб не аплакваць мне многіх, якія зграшылі раней і не пакаяліся ў нячыстасьці і непатрэбстве, якое рабілі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter