Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ГАЛУБОЎ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «галубоў» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ГАЛУБОЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А калі з птушак прыносіць Госпаду цэласпаленьне, няхай прынясе ахвяру сваю з галубак, альбо з маладых галубоў;

А калі ён ня можа прынесьці авечкі, дык у павіннасьць за грэх свой няхай прынясе Госпаду дзьве галубкі альбо двух маладых галубоў, аднаго ў ахвяру за грэх, а другога дзеля цэласпаленьня;

Калі ж ён ня здолее прынесьці дзьвюх галубак альбо двух маладых галубоў, няхай прынясе за тое, што зграшыў, дзясятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; няхай ня лье на яе алею і лівану няхай не кладзе на яе, бо гэта ахвяра за грэх;

і на восьмы дзень возьме ён сабе дзьвюх галубак альбо двух маладых галубоў, і прыйдзе перад аблічча Гасподняе да ўваходу ў скінію сходу, і аддасьць іх сьвятару;

на восьмы дзень возьме яна сабе дзьвюх галубак альбо двух маладых галубоў, і прынясе іх да сьвятара да ўваходу ў скінію сходу;

і на восьмы дзень павінен прынесьці дзьве галубкі, альбо двух маладых галубоў, сьвятару, да ўваходу ў скінію сходу;

І ўвайшоў Ісус у храм Божы і выгнаў усіх тых, што прадавалі і куплялі ў храме, і сталы мяняйлаў перакуліў і ўслоны прадаўцоў галубоў,

Прыйшлі ў Ерусалім. Ісус, увайшоўшы ў храм, пачаў выганяць прадаўцоў і пакупцоў у храме; і сталы мяняйлаў і ўслоны прадаўцоў галубоў абярнуў;

і знайшоў, што ў храме прадавалі валоў, авечак і галубоў, і сядзелі мяняйлы грошай.

І сказаў прадаўцам галубоў: вазьмеце гэта адсюль, і з дома Айца Майго не рабеце дома гандлёвага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter