І ўзяў Давід вянок цара іхняга з галавы ягонай, — а ў ім было золата талант і каштоўны камень, — і ўсклаў яго Давід на галаву сваю, і здабычы з горада вынес вельмі многа.
І было ў Эзэкіі багацьця і славы вельмі многа, і сховішча ён зрабіў у сябе пад срэбра і золата і камяні каштоўныя, і пад пахошчы і шчыты і пад усякі каштоўны посуд;
Гэта — як каштоўны алей на галаве, які сьцякае на бараду, бараду Ааронавую, сьцякае на край ягонае шаты;
Гультай ня смажыць сваёй дзічыны; а чалавек руплівы мецьме каштоўны набытак.
Хабар — каштоўны камень у вачах таго, хто валодае ім; куды ні зьвернецца ён, яму шчасьціць.
Што ўкладваць каштоўны камень у прашчу, так і аддаваць пашану дурному.
Пасьля гэтага так кажа Гасподзь Бог: вось, Я закладаю на Сіёне камень, — камень выпрабаваньняў, вуглавы, каштоўны, моцны спод: хто верыць у яго, не пасаромеецца.