Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

МАСЬЛІЧНЫЯ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «масьлічныя» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Сёмухі.

МАСЬЛІЧНЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў ён яму: хіба сэрца маё не спадарожнічала табе, калі павярнуўся насустрач табе чалавек той з калясьніцы сваёй? ці час браць срэбра і браць вопратку, або масьлічныя дрэвы і вінаграднікі, і дробнае альбо буйное быдла, і рабоў альбо рабыняў?

Вярнеце ж ім сёньня палі іхнія, вінаграднікі і масьлічныя сады іхнія, і ліхву з срэбра і хлеба, і віна і алею, за які вы пазычылі ім.

І занялі яны ўмацаваныя гарады і тлустую зямлю, і ўзялі ў валоданьне дамы, напоўненыя ўсялякім дабром, вадаёмы, высечаныя з каменю, вінаградныя і масьлічныя сады і мноства дрэў з пладамі на ежу. Яны елі, насычаліся, тлусьцелі і мелі асалоду зь вялікай дабрыні Тваёй;

Другі раз загаварыў я і сказаў яму: што азначаюць дзьве масьлічныя галіны, якія празь дзьве залатыя трубачкі выліваюць зь сябе золата?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter