Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Захарыі 4 Захарыі 4 разьдзел

1 І вярнуўся той анёл, які гаварыў са мною, і разбудзіў мяне, як будзяць чалавека са сну ягонага.
2 І сказаў ён мне: што ты бачыш? І адказваў я: бачу, вось сьвяцільня ўся з золата і чашачка пад алей наверсе яе, і сем лампад на ёй, і па сем трубачак у лампадах, якія наверсе яе;
3 і дзьве масьліны на ёй, адна з правага боку чашачкі, другая зь левага боку яе.
4 І адказваў я і сказаў анёлу, які гаварыў са Мною: што гэта, спадару мой?
5 І анёл, які гаварыў са мною, адказваў і сказаў мне: ты ня ведаеш, што гэта? І сказаў я: ня ведаю, спадару мой.
6 Тады адказваў ён і сказаў мне так: гэта слова Госпада Зарававелю, у якім сказана: ня войскам і ня сілаю, а Духам Маім, кажа Гасподзь Саваоф.
7 Хто ты, вялікая гара перад Зарававелем? ты — раўніна, і вынесе ён кутні камень пры шумных ускліканьнях: «мілата, мілата на ім!»
8 І было мне слова Гасподняе:
9 рукі Зарававеля паклалі аснову Дому гэтаму; ягоныя рукі і закончаць яго, і даведаешся, што Гасподзь Саваоф паслаў Мяне да вас.
10 Бо хто можа лічыць дзень гэты малаважным, калі радасна глядзяць на будаўнічы адвес у руках Зарававелевых тыя сем, — гэта вочы Госпада, якія абдымаюць позіркам усю зямлю?
11 Тады адказваў я і сказаў яму: што азначаюць тыя дзьве масьліны з правага боку сьвяцільні і зь левага боку яе?
12 Другі раз загаварыў я і сказаў яму: што азначаюць дзьве масьлічныя галіны, якія празь дзьве залатыя трубачкі выліваюць зь сябе золата?
13 І сказаў ён мне: ты ня ведаеш, што гэта? Я адказваў: ня ведаю, спадару мой.
14 І сказаў ён: гэта два памазаныя алеем, якія стаяць перад Госпадам усёй зямлі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга прарока Захарыі, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002