Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

МОЦНУЮ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «моцную» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МОЦНУЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Уладару Госпадзе, Ты пачаў паказваць рабу Твайму веліч Тваю і моцную руку Тваю; бо які бог ёсьць на небе, альбо на зямлі, які мог бы чыніць такія дзеі, як Твае, і з магутнасьцю такою, як Твая?

тыя вялікія выпрабаваньні, якія бачылі вочы твае, азнакі, цуды і руку моцную і мышцу высокую, зь якімі вывеў цябе Гасподзь, Бог твой, тое самае зробіць Гасподзь, Бог твой, з усімі народамі, якіх ты баішся;

І ведайце сёньня, — бо я гутару ня з сынамі вашымі, якія ня ведаюць і ня бачылі кары Госпада, Бога вашага, — Ягоную велічнасьць, Ягоную моцную руку і высокую мышцу Ягоную,

І адчуў моцную смагу, і паклікаў Госпада і сказаў: Ты зрабіў рукою раба Твайго вялікае выратаваньне гэтае; а цяпер памру я ад смагі, і траплю ў рукі неабрэзаных.

бо яны пачуюць пра Тваё імя вялікае і пра Тваю руку моцную і пра Тваю мышцу прасьцёртую, і прыйдзе ён і памоліцца каля храма гэтага,

Дарунак таемны тушыць гнеў, а дарунак запазуху — моцную лютасьць.

Бо так казаў мне Гасподзь, трымаючы на мне моцную руку і асьцерагаючы мяне не хадзіць дарогаю гэтага народа, і сказаў:

Але гандаль яго і прыбытак ягоны прысьвячаюцца Госпаду; ня будуць замкнутыя і пакладзеныя ў каморы, бо да тых, што жывуць перад абліччам Госпада, будзе пераходзіць прыбытак ад гандлю ягонага, каб яны елі да сытасьці і мелі вопратку моцную.

Узьвядзеце вочы вашыя ў высі нябёсаў і паглядзеце, хто стварыў іх? Хто выводзіць войска іх лікам? Ён іх усіх называе імем: праз моцную магутнасьць і вялікую сілу ў Яго нішто не прападае.

каб у двух непарушных рэчах, у якіх немагчыма Богу зманіць, моцную ўцеху мелі мы, пастанавіўшы прыняць прызначаную надзею,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
МОЦНЫ →