Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

НЯШЧАСЬЦЯ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «няшчасьця» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

НЯШЧАСЬЦЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ня відаць бяды ў Якаве, і ня прыкметна няшчасьця ў Ізраіле; Гасподзь, Бог ягоны, зь ім, і трубны царскі гук у яго;

Яны паўсталі на мяне ў дзень няшчасьця майго, але Гасподзь быў мне апораю.

бо Ён схаваў бы мяне ў Сваёй скініі ў дзень няшчасьця; схаваў бы мяне ў патайным месцы Свайго селішча, узьнёс бы мяне на скалу.

Няхай пасаромяцца і паганьбуюцца ўсе, хто радуецца зь няшчасьця майго; хай убяруцца ў сорам і ганьбу, хай фанабэрацца над мною.

Сябры мае і прыяцелі адступіліся ад няшчасьця майго, і блізкія мае далёка стаяць.

Не пакідай сябра твайго і сябра бацькі твайго, і ў дом брата твайго ня ідзі ў дзень няшчасьця твайго: лепей сусед блізка, чым брат далёка.

Як што ў цябе вечная варожасьць, і ты аддавала сыноў Ізраілевых у рукі мечу ў час няшчасьця іхняга, у час канчатковай пагібелі,

Ня трэба было табе ўваходзіць у браму народу Майго ў дзень няшчасьця яго і нават глядзець на злашчасьце яго ў дзень пагібелі ягонай, ні дакранацца да маёмасьці ягонай у дзень бедства ягонага.

Гора таму, хто прагне няправедных набыткаў дому свайму, каб зладзіць гняздо сваё на вышыні і тым убясьпечыць сябе ад рукі няшчасьця!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter