Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ПАРАДУЕЦЦА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «парадуецца» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Чарняўскага.

ПАРАДУЕЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Нажытае працай верне, не праглыне; у меру маёмасьці ягонай будзе і адплата ягоная, а ён не парадуецца.

Калі нарадзіў хто немысьля — сабе на гора, і бацька немысьля не парадуецца.

Сыне мой! калі сэрца тваё будзе мудрае, парадуецца і маё сэрца;

Таму за юнакоў яго не парадуецца Гасподзь, і сіротаў яго і ўдоваў не пашкадуе; бо ўсе яны — крывадушнікі і ліхадзеі, і вусны ўсіх гавораць зласьліва. Пры ўсім гэтым не адкасьнецца гнеў Ягоны, і рука Яго яшчэ прасьцёртая.

І ўбачыце гэта, і парадуецца сэрца ваша, і косьці вашыя расьцьвітуць, як маладая зеляніна, і растуліцца рука Госпада рабам Яго, а на ворагаў Сваіх Ён разгневаецца.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter