Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

СПАСЬЦІГЛІ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «спасьціглі» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Сабілы і Малахава.

СПАСЬЦІГЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І паслаў Майсей з Кадэса паслоў да цара Эдомскага: так кажа брат твой, Ізраіль: ты ведаеш усе цяжкасьці, якія спасьціглі нас;

і запаліцца гнеў Мой на яго ў той дзень, і Я пакіну іх і схаваю аблічча Маё ад іх, і ён зьнішчаны будзе, і дастануць яго многія бядоты і скрухі, і скажа ён у той дзень: «ці не таму спасьціглі мяне гэтыя бядоты, што няма Бога майго, сярод мяне?»

І пачулі трое сяброў Ёва пра ўсе гэтыя нягоды, што спасьціглі яго, і пайшлі кожны з свайго месца: Эліфаз Фэманіцянін, Вілдад Савхэянін і Сафар Нааміцянін, і сышліся, каб ісьці разам бедаваць зь ім і суцяшаць яго.

Цябе спасьціглі два бедствы, хто пашкадуе цябе? — спусташэньне і зьнішчэньне, голад і меч: кім Я суцешу цябе?

Але словы Мае і вызначэньні Мае, якія наказваў Я рабам Маім прарокам, хіба ж не спасьціглі бацькоў вашых? і яны зьвярталіся і казалі: як вызначыў Гасподзь Саваоф зрабіць з намі паводле нашых шляхоў і паводле нашых дзеяў, так і ўчыніў з намі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter