Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ЎЗЬНЕСЕНЫ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «Ўзьнесены» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Сабілы і Малахава.

ЎЗЬНЕСЕНЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Бо так кажа Высокі і Ўзьнесены, вечна Жывы, — Сьвяты імя Яго: Я жыву на вышыні нябёсаў і ў сьвяцілішчы, і гэтак сама з уціснутымі і ўпакоранымі духам, каб ажыўляць дух упакораных і ажыўляць сэрцы ўціснутых.

Памёр жабрак і ўзьнесены быў анёламі на ўлоньне Абрагамавае; памёр і багаты, і пахавалі яго;

І калі Я ўзьнесены буду над зямлёю, усіх прыхіну да Сябе.

Народ адказваў Яму: мы чулі з закона, што Хрыстос жыве вечна; як жа Ты кажаш, што мае быць Сын Чалавечы ўзьнесены? хто Гэты Сын Чалавечы?

Такі і павінен быць у нас Першасьвятар: сьвяты, несаўдзельны злу, беззаганны, далёкі ад грэшнікаў і ўзьнесены вышэй за нябёсы,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter