Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ЗДОЛЕЕ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «здолее» сустракаецца 3 разы у 3 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Сабілы і Малахава.

ЗДОЛЕЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі ж ён ня здолее прынесьці дзьвюх галубак альбо двух маладых галубоў, няхай прынясе за тое, што зграшыў, дзясятую частку эфы пшанічнай мукі ў ахвяру за грэх; няхай ня лье на яе алею і лівану няхай не кладзе на яе, бо гэта ахвяра за грэх;

тады я і ўбачыў усе дзеі Божыя і зразумеў, што ня можа чалавек спазнаць дзеі пад сонцам. Колькі б ні працаваў чалавек, каб дашукацца, а не зразумее таго; і калі б сказаў які-небудзь мудрэц, што ён ведае, — а ня здолее ён даўмецца да таго.

А Я да галечы абяру Ісава, адчыню патайныя мясьціны ягоныя, і схавацца ён ня здолее. Вынішчана будзе племя ягонае, і браты яго і суседзі яго; і ня будзе яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter