Эклезіяста 8 верш » Эклезіяста 8:17 — параўнанне перакладаў.

Эклезіяста 8 верш 17

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Эклезіяста 8:17 / Экл 8:17

Filter: all
тады я і ўбачыў усе дзеі Божыя і зразумеў, што ня можа чалавек спазнаць дзеі пад сонцам. Колькі б ні працаваў чалавек, каб дашукацца, а не зразумее таго; і калі б сказаў які-небудзь мудрэц, што ён ведае, — а ня здолее ён даўмецца да таго.

тады ўбачыў я ўсе справы Божыя, што чалавек ня можа зразумець справы, якія робяцца пад сонцам; і колькі б чалавек ні намагаўся шукаць гэта, нічога ня знойдзе; і хаця б мудры сказаў, што ведае, ён ня можа знайсьці.

тады зразумеў я, што адносна ўсіх спраў Божых чалавек не можа знайсці аніякай прычыны таго, што адбываецца пад сонцам; і чым больш чалавек будзе намагацца высветліць гэта, тым менш спасцігне; і нават калі мудрэц скажа, што ён зразумеў, ён не можа спасцігнуць.

І бачыў я ўсялякі ўчынак Божы, то знашоў, што ня можа чалавек спатачыць справы, што дзеецца пад сонцам; хоць людзіна сілуецца вышукаць, не знаходзе, адылі; нават балей: хоць мудрэц спадзяецца пазнаць, ня можа, адылі, спатачыць.

тады я пабачыў усе Божыя справы і знайшоў, што чалавек ня можа зразумець справаў, якія дзеюцца пад сонцам. Колькі-б чалавек не стараўся гэта зразумець, усёроўна гэтага не зразумее; калі-б нават мудрэц сказаў, што ён знае, ён ня можа асягнуць гэтага.

И зрозумел есми, иже человек о всех делех божиих жадиное разумное отповеди не может знайти, тых речей, иже ся деють под солнцем. И чим болей тружается знайти, тым мней знайдеть. Абы пак рекл мудрый, иже он таковую речь знаеть, но не будет мочи ея до конца постигнути.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter