І напіша сьвятар кляцьбу гэтую ў кнізе, і змые яе гаркой вадою;
Як возьме хто жонку і стане яе мужам, і будзе, што калі яна ня знойдзе ласкі ў ваччу ягоным, бо ён знаходзе ў ёй што-колечы саромнае, дык напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і вышле яе з дому свайго,
І зьненавідзе яе муж апошні, і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і вышле яе з дому свайго, альбо памрэць гэты апошні муж, што ўзяў яе сабе за жонку;
Гэты скажа: "Я СПАДАРОЎ"; і гэны назавецца імям Якава; і гэны напіша рукою сваёю: "ДА СПАДАРА" і дасьць сабе мянушку "Ізраель"».