Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПАДЗЯКУ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «падзяку» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАДЗЯКУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі на падзяку ён даруе, то хай даруе на аброк падзякі закрашаны прэсны хлеб, рашчынены на аліве, і прэсныя сачні, памазаныя аліваю, і ценькую муку смажаную, з тым хлебам, рашчыненым на аліве.

І сказаў Ігошуа Ахану: «Сыну мой! Уздай, калі ласка, хвалў СПАДАРУ, Богу Ізраельскаму, і дай яму падзяку, і скажы імне, што ты зрабіў, не таі ад мяне».

Ад Ідуфуна: сынове Ідуфуновы: Ґедаля а Цэры а Ісая. Гашава а Матыфа, шасьцёх пад рукою Ідуфуна, айца свайго, каторы праракаў на гусьлях на падзяку а хвалу СПАДАРУ.

І збудаваў аброчнік СПАДАРОЎ, і аброк на ім супакойныя аброкі а падзяку, і расказаў Юдэям служыць СПАДАРУ, Богу Ізраеляваму.

Абрачы Богу падзяку, і заладзь абятніцы Навышняму,

Хто абракае падзяку, тый сьціць Мяне; хто парадкуе дарогу сваю, таму Я пакажу спасеньне Божае!»

І ўзяў Ён сем букаткаў а рыбу, і ўчыніў падзяку, і ламіў, і даваў вучанікам Сваім, а вучанікі — груду.

І, узяўшы чару, і падзяку ўчыніўшы, падаў ім і сказаў: «Піце зь яе ўсі;

І ўзяўшы чару, і ўчыніўшы падзяку, сказаў: «Вазьміце яе і падзяліцеся мяжсобку;

І ўзяўшы букатку, учыніўшы падзяку, паламіў а даў ім, кажучы: «Гэта ё цела Мае, данае за вас; рабіце гэта на памятку Маю».

Ісус, узяўшы букаткі і ўчыніўшы падзяку, раздаў вучанікам, а вучанікі лежачым; і таксама рыбкі, колькі хацелі.

І, даўшы падзяку, паламіў і сказаў: «Гэта цела Мае, каторае за вас ломіцца; гэта рабіце на Маю намятку».

Што за падзяку мы можам уздаць Спадару за вас, за ўсю радасьць, каторай мы цешымся з вас перад Богам нашым,

І як жывыя стварэньні ўздалі славу а чэсьць а падзяку Таму, Каторы сядзіць на пасадзе, Каторы жывець на векі вякоў,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter