Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПАНАВАЛІ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «панавалі» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея.

ПАНАВАЛІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Айцец жа ягоны а маці ягоная ня ведалі, што гэта ад СПАДАРА, і што прыклепу ён шукае супроці Пілішчан. А таго часу Пілішчане панавалі над Ізраелям.

А першыя вайводы, каторыя былі да мяне, цяжарылі люд і бралі зь яго хлеб а віно, апрача сараку сыкляў срэбра; нават і дзяцюкі іхныя панавалі над людам. Я ж так не рабіў, з боязьні Божае.

Як жа супакоеваліся, то ізноў пачыналі рабіць ліха перад відзеньням Тваім, і Ты пакідаў іх у руках непрыяцеляў іхных, і яны панавалі над імі. Але як яны зьвярнуліся а галасілі да Цябе, Ты выслухаваў іх ізь нябёс і выбаўляў іх шмат разоў, подле бачнасьцяў Сваіх.

І аддаў іх у рукі паган, і панавалі над імі ненавідзячыя іх.

СПАДАРУ, Божа наш! панавалі над намі панове, апрача Цябе; але адно ў Табе мы будзем успамінаць імя Твае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← ПАНА