І ля іх правіў Мерэмоф, сын Уры Гаккоцонка; ля іх правіў Мешулам, сын Берэхі Мешызабэленка; ля іх правіў Садок Баанёнак;
Ля яго правіў Узель Гаргаёнак, залатар; а ля яго таксама правіў Гананя, сын аднаго з аптакароў. Яны аднавілі часьць Ерузаліму аж да шырокае сьцяны.
Ля іх правіў Рэфая Гуранок, вайвода паў акругі Ерузалімскае.
Ля іх, — і супроці дому свайго, — правіў Едая Гарумафёнак; а ля яго правіў Гаттуш Гашаўнеёнак.
Ля іх правіў Шалум Галогешонак, вайвода паў акругі Ерузалімскае, ён а дачкі ягоныя.
Браму Даліны правіў Ганун а жыхары Заноага: яны збудавалі яе, і ўстанавілі ў яе вароты, замкі а завалы; і паправілі яны тысяча локцяў сьцяны аж да брамы Гнаявое.
А браму Гнаявую правіў Малхія Рэхавёнак, князь акругі Бефгакерэмскае: ён збудаваў яе, і ўстанавіў у яе вароты, замкі а завалы.
Браму Жарала правіў Шалум Колгозёнак, князь акругі Міцпы: ён збудаваў яе, і накрыў яе, і ўстанавіў у яе вароты, замкі а завалы; і сьцяну копані Шэлаг ля саду каралеўскага і аж да ўступцоў, што спушчаюцца зь места Давідавага.
За ім правіў Негэма Азбучонак, князь паў акругі Бефцурскае, аж да грабоў Давідавых, і аж да выкапанае копані, і аж да дому дужасілаў.
За ім правілі Левітаве: Рэгум Ванянок; ля яго правіў Гашава, князь паў акругі Кеільскае, за сваю акругу.
А ля яго правіў Езэр Ешуаёнак, князь Міцпы, на іншай дзялёнцы, насупроці выхаду да збройні на рагу.
За ім рупатліва правіў Борух Забваёнак, на другой дзялёнцы, ад рогу аж да дзьвярэй дому Еляшыва, вялікага сьвятара.
За ім правіў Мерэмоф, сын Ура Гаккацонка, на іншай дзялёнцы, ад дзьвярэй дому Еляшывавага аж да канца дому Еляшывавага.
За імі правіў Венямін а Гашуў супроці дамоў сваіх; за імі правіў Азара, сын Маасэі Ананёнка, ля дому свайго.
За ім правіў Біннуй Гэнададзенак, на іншай дзялёнцы ад дому Азарынага аж да кута а рогу.
За імі правіў Садок Імеронак, супроці дому свайго; а за ім правіў Шэмая Шэханёнак, вартаўнік усходняе брамы.
За ім правіў Гананя Шэлемёнак а Ганун, шосты сын Цалафоў, на іншай дзялёнцы. За ім правіў Шэшулам Берэшонак, супроці пакою сваёго.
За ім правіў Малхія залатаронак аж да месца нефінеяў а купцоў, супроці брамы нефінеяў а купцоў, супроці брамы Міфкад і аж да верхняга пакою на рагу.