Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

СХАВАЛА — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «схавала» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным.

СХАВАЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ўзяла жонка двух чалавекаў тых, і схавала іх, і сказала: «Але, прыходзілі да мяне людзі, але я ня ведала, скуль яны.

А сама ўзьвяла іх на страху, і схавала іх у снапох лёну, раскладзеных у яе на страсе.

І будзе места аканавана і ўсе, што ў ім, СПАДАРУ; адно Рагаў бязуля хай застанецца жывая, яна а кажны, хто зь ёй у доме; бо яна схавала пасланцоў, каторых мы паслалі.

Рагаў жа бязулю а дом айца ейнага а ўсіх, каторыя ў яе, пакінуў жывых Ігошуа, і яна жыла сярод Ізраеля дагэтуль; бо яна схавала пасланцоў, каторых пасылаў Ігошуа выглядзець Ерыхон.

І зварылі мы майго сына, і зьелі яго. І я сказала ёй назаўтрае: "Дай свайго сына, і зьямо яго". Але яна схавала сына свайго».

Але Егошэва, дачка караля Ёрама, сястра Агазіна, узяла Ёаша Агазёнка й выкрала яго з памеж забіваных сыноў каралеўскіх, яго а няньку ягоную із спальні, і схавала яго ад Афалі, і ён не памер.

Але Егошавеаф, дачка каралёва, узяла Еаша Агазёнка, і ўкрала яго з памеж забіваных каралеўскіх сыноў, і памясьціла ў спальні яго а няньку ягоную; і гэткім парадкам Егошавеаф, дачка караля Егорама, жонка Егояда сьвятара, сястра Агазіна, схавала Ёаша ад Афалі, і яна не забіла яго.

За тое, што не зачыніла дзьвярэй жывата майго, ані схавала немарасьці ад аччу маіх!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter