Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

СТАРШАЯ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «старшая» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

СТАРШАЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказала старшая малодшай: «Ацец наш стары, і чалавека няма на зямлі, уйсьці да нас подле звычаю ўсяе зямлі.

І ўпаілі айца свайго віном тае ночы; і ўвыйшла старшая, і ляжала з айцом; а ён ня ведаў, калі лягла й калі ўстала.

І сталася назаўтрае, і сказала старшая малодшай: «Вось, я ляжала ўчора ўвечары з айцом сваім; упаіма яго віном таксама гэтае ночы; і ты ўвыйдзі, ляжы зь ім, і захаваеш у жывых ад айца нашага насеньне».

І нарадзіла старшая сына, і назвала імя ягонае: Моаў. Ён ацец Моава дагэтуль.

І сказаў Саўла Давіду: «Во старшая дачка мая, Мерава; я дам табе яе за жонку, адно будзь у мяне харобрым і ваюй войны СПАДАРОВЫ»; бо Саўла гукаў сабе: «Хай не мая рука будзе на ім, а хай будзе на ім рука Пілішчан».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter