Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

СЫБОТНІ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «сыботні» сустракаецца 26 разоў у 23 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Станкевіча.

СЫБОТНІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Памятуй дзень сыботні, каб сьвяціць яго.

Бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР нябёсы й зямлю, мора і ўсе, што ў іх, і спыніўся дня сёмага. Затым дабраславіў СПАДАР дзень сыботні і пасьвяціў яго.

Шэсьць дзён няхай робяць работу, а дзень сёмы — сыбота супачынку, сьвятасьць СПАДАРУ: кажны, хто робе работу ў дзень сыботні, сьмерцю памрэць.

І былі сынове Ізраелявы на пустыні, і знайшлі чалавека, што зьбіраў дровы ў дзень сыботні.

А ў дзень сыботні два баранчыкі аднагоднія дасканальныя, і дзьве дзясятыя часьці ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і ўзьліваньне яго.

Дзяржы дзень сыботні, каб сьвяціць яго, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой.

І памятуй, што слугою ты быў у зямлі Ягіпецкай, і вывеў цябе СПАДАР, Бог твой, стуль рукою моцнай і цаўём выцягненым, затым і расказаў табе СПАДАР, Бог твой, чыніць дзень сыботні.

І крыты сыботні ход, каторы збудавалі ля дому, і навонны ўход каралеўскі абярнуў унутр дому СПАДАРОВАГА, дзеля караля Асырскага.

Гэтага часу я абачыў у Юдэі таўкучых віно ў таўчэльні ў сыботу, і возячых стагі, і накладаючых на аслы; а таксама віно, вінныя ягады а фіґі а ўсялякія цяжары, каторыя прывозілі да Ерузаліму ў сыботні дзень. І перасьцерагаў я іх таго дня пры сьветках, як прадавалі еміну.

Тады я пасварыўся на паноў Юды і сказаў ім: «Што гэта за ліха, што вы робіце й будзеніце дзень сыботні?

І сталася, што як зьмяркала ля брамаў Ерузалімскіх, перад сыботаю, я расказаў, і запіралі вароты, і я сказаў, каб іх не адпіралі аж да па сыбоце. І дзяцюкоў сваіх я станавіў ля брамаў, каб ня прыносілі цяжараў у дзень сыботні.

І казаў я Левітам, каб яны ачысьціліся й прышлі вартаваць каля брамаў, каб сьвяціць дзень сыботні. І за гэта ўспомні мяне, Божа мой, і пажалей мяне зь вялікага міласэрдзя Свайго!

Псальма. Песьня на дзень сыботні.

Гэтак кажа СПАДАР: ’Рупцеся праз душы свае і не насіце цяжараў у дзень сыботні ані ўносьце іх пераз брамы ерузалімскія;

І ня выносьце цяжараў з дамоў сваіх у дзень сыботні, і ніякае работы не рабіце, але сьвяціце дзень сыботні, як Я расказаў айцом вашым,

І станецца: калі вы шчыра будзеце слухаць Мяне, — агалашае СПАДАР, — не насіць цяжараў пераз брамы гэтага места ў дзень сыботні, але будзеце сьвяціць сыботні дзень, каб не рабіць ніякае работы ў ім;

Але калі вы не паслухаеце Мяне, каб сьвяціць дзень сыботні і не насіць цяжару, і ня ўходзіць у брамы ерузалімскія ў сыботні дзень, тады Я зацяплю цяпло ў брамах яго, і яно пажарэць палацы ерузалімскія, і не пагасьне’"».

І прышоў да Назарэту, ідзе быў выгадаваны, і ўвыйшоў, подле звычаю Свайго, у дзень сыботні да бажніцы, і ўстаў чытаць.

Начэльнік бажніцы, адказуючы, гневаючыся, што Ісус уздаравіў у сыботу, сказаў груду: «Ё шэсьць дзён, у каторыя належа рабіць, у тыя прыходзьце і ўздараўляйцеся, а ня ў сыботні дзень».

А гэтую дачку Абрагамову, каторую шайтан зьвязаў, вось, ужо асьмінанцаць год, не належыла вывальніць ад вязі гэтае ў сыботні дзень?»

І, адказуючы, сказаў ім: «У каторага з вас асёл альбо вол уваліцца ў студню, ці ён ня выцягне яго без адвалокі ў сыботні дзень?»

Яны ж, праходзячы ад Перґі, прыбылі да Антыёхі Пісыдзкае і, увыйшоўшы да бажніцы ў сыботні дзень, селі.

У сыботні ж дзень вышлі за браму да ракі, ідзе бываў звычай маліцца; і, сеўшы, гукалі жанкам, што былі зьбершыся.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter