Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

СЬЦЯЎ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «сьцяў» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

СЬЦЯЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І паслаў СПАДАР Ангіла, каторы сьцяў усіх харобрых дужасілаў а правадыроў а князёў у табару караля Асырскага. Дык зьвярнуўся ён із сорамам відзеньня да свае собскае зямлі; і як ён прышоў да дому бога свайго, тыя, што вышлі з нутра ягонага, сьцялі там яго мячом.

О, калі б зычыў Бог і скрышыў мяне, выцягнуў руку Сваю й сьцяў мяне.

«Я сьцяў народы; абурыў вежы іхныя; зрабіў пустымі вуліцы іхныя, ніхто не праходзе па іх; зьнішчыў месты іхныя, ажно там няма людзіны, няма жыхара,

Гірад жа, пачуўшы, сказаў: «Гэта Яан, каторага я сьцяў; ён ускрэс».

І зараз кароль, паслаўшы ката, расказаў прынесьці галаву ягоную. І ён пайшоў а сьцяў яго ў вязьніцы.

І сказаў Гірад: «Яана я сьцяў; хто ж ё гэта, праз каторага я чую такое?» І стараўся бачыць Яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
СЬЦІ →