Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ЎЗЬВЯЛІЧЫЦЦА — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «ўзьвялічыцца» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

ЎЗЬВЯЛІЧЫЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І адмовіўся айцец ягоны, і сказаў: «Ведаю, сыну мой, ведаю, таксама ён будзе людам, і таксама ён будзе вялікі, але брат ягоны малы ўзьвялічыцца над ім, і насеньне ягонае будзе паўнінёю народаў».

Пальлецца вада зь ведраў ягоных, і насеньне ягонае ў вялікіх водах, і пярэйдзе Аґаґа кароль ягоны, і ўзьвялічыцца каралеўства ягонае.

І сказалі Левітаве — Ешуа а Кадмель, Бань, Гашалнея, Шэрэва, Года, Шэваня, Петага: «Станьце, дабраслаўце СПАДАРА, Бога свайго, ад веку аж навекі. Хай дабраславяць славутае імя Твае, і няхай яно ўзьвялічыцца над усі дабраславенствы а хвалу!

Рассыпаў, раздаў бедным; справядлівасьць ягоная трывае на векі; рог ягоны ўзьвялічыцца ў сьці.

І, дзякуючы розуму ягонаму, будзе дасьпешнаю ашука ў руццэ ягонай, і ўзьвялічыцца ён у сэрцу сваім, і ў часе міру шмат каго загубе, паўстане супроці Князя каралёў, але бяз рукі будзе зломлены.

І на багоў айцоў сваіх ён ня будзе зважаць, ані на жаданьне жанок, ані на якога-колечы бога будзе зважаць, бо ўзьвялічыцца над усім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter