Паводле Мацьвея 7 разьдзел » Мацьвея 7:11 — параўнанне версій перакладу Чарняўскага

Чарняўскі: Паводле Мацьвея 7 верш 11

Параўнанне версій перакладу Чарняўскага.

ПАРАЎНАННЕ

Параўнанне версій перакладу Чарняўскага: Мацьвея 7:11 / Мц 7:11


Дык калі вы будучы благімі, умееце даваць дзецям сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, Каторы ў небе, дае добрыя рэчы тым, якія Яго просяць.

Дык калі вы, будучы благімі, умееце даваць дзецям сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, каторы ў небе, дасьць добрыя рэчы тым, якія Яго просяць.

Дык калі вы, ліхія, навучыліся даваць сынам сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, Які ёсць на небе, дасць добрае тым, што просяць у Яго.

Дык калі вы, ліхія, навучыліся даваць сынам сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, Які ёсць у небе, дасць добрае тым, што просяць у Яго.

Дык калі вы, ліхія, навучыліся даваць сынам сваім добрыя дарункі, дык куды больш Айцец ваш, Які ёсць у небе, дасць добрае тым, што просяць у Яго.

Выдання перакладаў Уладзіслава Чарняўскага:

0. Паводле машынапісы з арыгінала аўтара.
1. Кнiга Роду (1997) 1000 ас. — Менск, Унія, 78 с.
2. Новы Запавет (1999) 1000 ас. — галоўны рэдактар В. Нікіцін, адказны рэдактар А. Бокун. Менск, 464 с.
3. Пяцікніжжа (2002) 300 ас. — пер. з лац. У. Чарняўскага; пад рэд. Станіслава Акіньчыца. Менск, «Юніпак», 250 с.
4. Новы Запавет (2003) 3000 ас. — навуковы рэдактар Жанна Некрашэвіч-Кароткая, літаратурная апрацоўка тэкста Антоні Бокун. Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ, 304 с.
5. Біблія (2012) 4000 ас. — рэдактар Н. Назарава, тэхнічны рэдактар А. Зяньковіч, карэктары В. Назараў, К.
6. Біблія (2017) — навуковае рэдагаванне — Жанна Некрашэвіч-Кароткая і Джон Элволд, рэдактар А. А. Зяньковіч, карэктары: Н. Б. Назарава, В. Ф. Назараў, К. Н. Дзмітрыенка, Ю. В. Зяньковіч. 2 версіі — кананічная і з некананічнымі кнігамі. Мінск, Біблейскае таварыства ў РБ.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter