Быццё 19 верш » Быццё 19:3 — параўнанне перакладаў.

Быццё 19 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 19:3 / 19:3

Filter: all
Але ён моцна ўпрошваў іх; і яны пайшлі да яго і ўвайшлі ў дом ягоны. Ён зрабіў ім пачостку і сьпёк прэсны хлеб; і яны елі.

Але ён іх вельмі ўпрошваў, і яны зьвярнулі да яго, і ўвайшлі ў дом ягоны. І ён справіў ім гасьціну, і напёк праснакоў, і яны елі.

Але ён прасіў іх моцна, і яны павярнулі да яго. І калі павярнулі ў дом яго, ён справіў гасціну і напёк праснакоў, і яны пад’елі.

І ён іх надта прынукаў; і яны завярнуліся да яго, і прышлі да гасподы ягонае, і ён зрабіў ім пачостку, і праснакі сьпёк, і яны елі.

І настояў, і захіліліся да гасподы яго. І зладзіў ім застолле, і напёк ім праснакоў, столькі, каб яны спажывалі.

И нужаше ихъ Лотъ вельми, да бы ся обратили к нему. И егда увошли суть в домъ его, уделалъ имъ пиръ, напече имъ хлебовъ пресных, и едоша.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter