Быццё 3 верш » Быццё 3:16 — параўнанне перакладаў.

Быццё 3 верш 16

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 3:16 / 3:16

Filter: all
Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою.

А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».

Жанчыне ж сказаў: «Памножу мучэнні твае ў родах тваіх: у пакутах будзеш нараджаць дзяцей, і да мужа твайго будзе пажада твая, ён жа будзе панаваць над табою».

Жонцы сказаў: «Памнажаючы памножу смутак твой і цяжарнасьць тваю; у смутку будзеш радзіць дзеці; і да мужа твайго пацяга твая, і ён будзе панаваць над табою».

І сказаў жанчыне: “Шматкроць памножу болі твае і енкі твае. У болях будзеш нараджаць дзяцей. У мужа твайго будзеш шукаць прыстанішча, а ён будзе апякаць цябе”.

Жанчыне (ён) сказаў: “Моцна памножу твае высілкі і твае зачацьці, у цярпеннях будзеш нараджаць дзяцей, і тваё памкненьне да твайго мужа, і ён будзе кіраваць табой.

И жене рече: «Умножу печали твое и починания твоя, в болестехъ породиши чада; и под моцью мужа будеши, и той тобою владети будет».e

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter