Быццё 3 верш » Быццё 3:6 — параўнанне перакладаў.

Быццё 3 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Быццё 3:6 / 3:6

Filter: all
І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і што яно прыемнае вачам і панаднае, бо дае веду; і ўзяла пладоў зь яго і ела; і дала таксама мужу свайму, і ён еў.

І ўбачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы, і прывабнае для вачэй, і пажаданае дрэва дзеля разуменьня, і ўзяла яна плод ягоны, і ела, і дала мужу свайму, які [быў] з ёю, і ён еў.

Дык убачыла жанчына, што дрэва добрае для ежы і мілае вачам, і прывабнае ёсць дрэва для здабыцця ведаў; і сарвала [адзін] з пладоў яго, і з’ела, і дала таксама мужу свайму, і ён з’еў.

І бачыла жонка, што дзерва добрае да ежы, і што яно прынаднае ачом, і пажаданае тое дзерва дзеля веды; і ўзяла садавіну зь яго а ела; і дала таксама мужу свайму зь ёю, і ён еў.

І ўбачыла жанчына, што дрэва прыдатнае для ежы, і вабіць вока, і зору неадхільнае. І ўзяла плод яго, і з’ела. Дала мужу свайму, што быў з ёю, і елі.

Жанчына ўбачыла, што дрэва добрае ў ежу, і што яно прывабнае вачам, і жаданае дзеля разуменьня. І ўзяла з пладоў яго і ела, і дала таксама свайму мужу, які быў з ёю, і ён еў.

Сиа же егда видела жена, иже добро бе древо ко вкушению и красно к погледению, и вгодно очима видети, и взяла от плоду его и ела, и дала мужу своему, онже елъ с нею.b

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter