3-я царстваў 10 верш » 3 царстваў 10:2 — параўнанне перакладаў.

3-я царстваў 10 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 3 царстваў 10:2 / 1Цар 10:2

Filter: all
І прыйшла яна ў Ерусалім зь вельмі вялікім багацьцем: вярблюды наўючаны былі пахошчамі і вялікім мноствам золата і каштоўнымі камянямі; і прыйшла да Саламона і гутарыла зь ім пра ўсё, што было ў яе на сэрцы.

І ўвайшла яна ў Ерусалім з вельмі вялікай дружынай, з вярблюдамі, якія несьлі пахошчы, з вялікім мноствам золата і каштоўных камянёў. І прыйшла яна да Салямона, і гаварыла з ім пра ўсё, што мела яна ў сэрцы сваім.

І ўвайшла яна ў Ерузалім з вялікай світай і багаццем, з вярблюдамі, якія неслі духмянасці, і вялікае мноства золата, і каштоўныя камяні, прыбыла яна да Саламона і гаварыла з ім пра ўсё, што мела яна ў сваім сэрцы.

І прыехала яна да Ерузаліму зь цяжкім паездам: зь вярблюдамі, накладзенымі пахамі, і вялікаю множасьцю золата, і дарагім каменьням; і прышла да Салямона, і гутарыла зь ім праз усе, што было ў яе на сэрцу.

И приехавши въ Ерусалимъ с комонствомъ великимъ, и съ богатеством, и съ вельблюды, ониже несли сут на собе масти драгии и злато много вельми, якобы без ваги, и камение многоценное, пришла къ Саломонови и молвила к нему вси речи, иже имела въ серци своемъ.c

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter