3-я царстваў 13 верш » 3 царстваў 13:6 — параўнанне перакладаў.

3-я царстваў 13 верш 6

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 3 царстваў 13:6 / 1Цар 13:6

Filter: all
І сказаў цар Ераваам чалавеку Божаму: умілажаль аблічча Госпада Бога твайго і памаліся за мяне, каб рука мая магла вярнуцца да мяне. І ўмілажаліў чалавек Божы аблічча Госпада, царовая рука вярнулася да яго і зрабілася як раней.

І адказаў валадар, і сказаў чалавеку Божаму: «Перапрасі аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, і памаліся за мяне, і вернецца рука мая да мяне». І перапрасіў чалавек Божы аблічча ГОСПАДА, і вярнулася рука валадара да яго, і рухалася як раней.

І прасіў цар у чалавека Божага: «Малі аблічча Госпада, Бога твайго, і памаліся за мяне, каб вярнулася рука мая да мяне». Памаліўся чалавек Божы да аблічча Госпада, і вярнулася рука цара да яго, і стала такою, як была раней.

І сказаў кароль чалавеку Божаму: «Умалі від СПАДАРА, Бога свайго, і памаліся за мяне, і зьвернецца рука мая да мяне». І ўмаліў чалавек Божы від СПАДАРОЎ, і рука каралёва зьвярнулася да яго, і сталася, як уперад.

Тогда рече царь къ мужу Божию: «Поклонися лицу Господа, Бога твоего, и умоли Его, да навратить мне руку мою». И молился естъ мужъ Божий предъ лицемъ Господьнимъ, и навращена ест рука царева, и бысть здрава, яко и первей.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter