3-я царстваў 4 верш » 3 царстваў 4:13 — параўнанне перакладаў.

3-я царстваў 4 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 3 царстваў 4:13 / 1Цар 4:13

Filter: all
Бэн-Гевэр — у Рамоце Галаадскім; у яго былі селішчы Яіра, сына Манасіінага, што ў Галаадзе; у яго таксама вобласьць Аргоў, што ў Басане, шэсьцьдзясят вялікіх гарадоў з мурамі і меднымі замкамі;

Бэн-Гэбэр — у Рамоце Гілеадзкім, ён меў Хавот-Яір сыноў Манасы ў Гілеадзе, і ваколіцы Аргобу ў Башане — шэсьцьдзясят вялікіх гарадоў з мурамі і мядзянымі засаўкамі;

Бэнгабэр — у Рамоце Галаадскім меў паселішчы Яіра, сына Манасы, у Галаадзе; ён кіраваў усёй ваколіцай Аргоба, што ў Басане, у шасцідзесяці вялікіх гарадах мураваных, якія мелі медныя засаўкі на брамах;

Ґеверонак — у Рамофе Ґілеадзкім; у яго местачкі Яіровы, сына Манасавага, каторыя ў Ґілеадзе; у яго таксама аколіца Арґоў, каторая ў Вашане, шасьцьдзясят вялікіх местаў ізь сьценамі й мядзянымі заваламі;

Вен-Гаверъ, той былъ естъ въ Рамохъ Галаадском, владелъ теже Авоти-Аиромъ сына Манасиина въ Галааде; и к тому владелъ всею страною Аръгобскою, еже ест во Вазане, шестьдесятми градами великими и огражеными стенами, и завреными вратами и замки железными;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter