4-я царстваў 14 верш » 4 царстваў 14:10 — параўнанне перакладаў.

4-я царстваў 14 верш 10

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 4 царстваў 14:10 / 2Цар 14:10

Filter: all
Ты пабіў Ідумэянаў, і заганарылася сэрца тваё. Вялічайся і сядзі ў сябе дома. Навошта табе распальваць свару сабе на бяду? Загінеш ты і Юда з табою.

Ты пабіў Эдома, і сэрца тваё ўзганарылася. Будзь сабе слаўны, але заставайся ў доме тваім! Навошта ты выклікаеш ліха, каб упаў ты і Юда з табою?»

Ты, пабіўшы Эдом, узмацніўся і сэрца тваё ўзганарылася; будзь задаволены славаю і заставайся ў доме сваім! Навошта ты выклікаеш няшчасце, каб упаў ты і Юдэя разам з табою?»

Ты чыста разьбіў Едомлян, і сэрца твае загардзела. Хваліся й сядзі ў доме сваім. Нашто табе выгукаць ліха? Упадзеш ты й Юда з табою».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter