4-я царстваў 23 верш » 4 царстваў 23:4 — параўнанне перакладаў.

4-я царстваў 23 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 4 царстваў 23:4 / 2Цар 23:4

Filter: all
І загадаў цар Хэлкію першасьвятару і іншым сьвятарам і дазорным каля парога вынесьці з храма Гасподняга ўсе рэчы, зробленыя дзеля Ваала і дзеля Астарты і дзеля ўсяго воінства нябеснага, і спаліў іх за Ерусалімам у даліне Кедрон, і загадаў попел ад іх аднесьці ў Вэтыль.

І загадаў валадар Хількіі, вялікаму сьвятару, і іншым сьвятарам, і вартаўнікам парогаў, каб выкінулі са Сьвятыні ГОСПАДА ўсе рэчы, зробленыя для Баала, і для Астарты, і для ўсяго войска нябеснага. І ён спаліў усё гэта па-за Ерусалімам у даліне Кедрону, а попел іхні занёс у Бэтэль.

І загадаў цар першасвятару Хэлькіі і іншым святарам, і брамнікам, каб выкінулі са святыні Госпада ўсе рэчы, зробленыя для Баала і Асэры, і для ўсяго войска нябеснага; і ён спаліў гэта па-за Ерузалімам, у даліне Цэдрона, і попел ад іх занёс у Бэтэль.

І расказаў кароль Гілку, найвышшаму сьвятару, і другарадным сьвятаром, і стоячым на варце ля парогу выпратаць ізь сьвятыні СПАДАРОВАЕ ўсі рэчы, зробленыя Ваалу а Астарце а ўсяму войску нябёснаму; і спалілі іх за Ерузалімам, на лядах Кідрону, і панёс попел іх да Бэт-Элю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter