4-я царстваў 4 верш » 4 царстваў 4:13 — параўнанне перакладаў.

4-я царстваў 4 верш 13

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 4 царстваў 4:13 / 2Цар 4:13

Filter: all
І сказаў яму: скажы ёй: вось, ты так клапоцішся за нас: што б зрабіць табе? ці ня трэба табе пагаварыць з царом, альбо з ваеначальнікам? Яна сказала: не, сярод свайго народу я жыву.

І сказаў [Элісэй слузе]: «Скажы ёй: “Вось, ты так рупішся пра нас з такой руплівасьцю. Што зрабіць для цябе? Можа, пагаварыць пра цябе з валадаром або з начальнікам войска?”» А яна сказала: «Я жыву сярод народу свайго».

ён сказаў паслугачу: «Скажы ёй: вось, ты так рупліва служыла нам ва ўсім; што хочаш, каб я зрабіў для цябе? Можа, заступіцца за цябе ў якой-небудзь справе перад царом або перад кіраўніком войска?» Яна адказала: «Я жыву паміж свайго народа».

І сказаў яму: «Скажы ёй: вось, ты так надта парушаешся за нас; што зрабіць бы табе? Ці ня трэба пагукаць празь цябе з каралём альбо з вайводцамі?» Яна сказала: «Не, сярод люду свайго я жыву».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter