Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Гаспадарстваў 4 2 Гаспадарстваў 4 разьдзел

1 І адна жонка із жонак сыноў прароцкіх галасіла перад Елісэям, кажучы: «Слуга твой, муж мой, памер. А ты ведаеш, што слуга твой баяўся СПАДАРА. Цяпер прышоў пазычэньнік узяць двое дзяцей маіх за слугаў сабе».
2 І сказаў ёй Елісэй: «Што імне зрабіць табе? Скажы імне, што ё ў цябе ў доме?» Яна сказала: «Няма ў служэбкі твае нічога ў доме, апрача гаршка з аліваю».
3 І сказаў ён: «Пайдзі, папрасі сабе судзьдзя вонках, у вусіх суседзяў сваіх, судзьдзя парожнага; прасі ня мала,
4 І, увыйшоўшы, запры дзьверы за сабою а за сынамі сваімі, і налівай у вусе судзьдзе; поўныя адсунь.
5 І пайшла ад яго, і заперла дзьверы за сабою а за сынамі сваімі. Яны падавалі ёй, а яна налівала.
6 І было, як напоўнена было судзьдзе, што яна сказала сыну свайму: «Падай імне яшчэ судзіну». Ён сказаў ёй: «Няма болей судзінаў». І перастала цячы аліва.
7 І прышла яна, і азнайміла чалавеку Божаму. Ён сказаў ёй: «Пайдзі, прадай алівы і заплаці даўгі свае; а ты а сыны твае будзеце жыць астачаю».
8 І было аднаго дня: прайшоў Елісэй да Шунем, і там пачэсьлівая жонка дужа прасіла яго есьці хлеб; і, як ён праходзіў, заўсёды заходзіўся туды есьці хлеб.
9 І сказала яна мужу свайму: «Вось жа, я ведаю, што чалавек Божы, каторы кажначасна праходзе міма нас — сьвяты ён.
10 Калі ласка, зрабіма яму невялічкі пакой над сьцяною, і пастановім там ложак а стол а седава а сьветач; і як ён будзе прыходзіць да нас, хай заходзіцца туды».
11 І было аднаго дня: ён прышоў туды, і зайшоўся да пакою, і лёг там.
12 І сказаў Ґігазу, дзяцюку свайму: «Гукні гэту Шунямлянку». І гукнуў яе, і яна стала перад ім.
13 І сказаў яму: «Скажы ёй: вось, ты так надта парушаешся за нас; што зрабіць бы табе? Ці ня трэба пагукаць празь цябе з каралём альбо з вайводцамі?» Яна сказала: «Не, сярод люду свайго я жыву».
14 І сказаў ён: «А што ж зрабіць ёй?» І сказаў Ґігаз: «Ды вось, сына няма ў яе, а муж ейны стары».
15 І сказаў ён: «Гукні яе». Ён гукнуў яе, і яна стала ў дзьвярох.
16 І сказаў ён: «На толета, подле часу жыцьця, ты будзеш абыймаць сына». І сказала яна: «Не, спадару мой, чалавеча Божы, ня хлусі служэбцы сваёй».
17 І зацяжарыла жонка, і нарадзіла сына на толета, подле часу жыцьця, як сказаў ёй Елісэй.
18 І падрасло дзецянё. Аднойчы пайшоў ён да айца свайго, да жнеяў.
19 І сказаў айцу свайму: «Галава мая! галава мая!» І сказаў тый паслугачаму свайму: «Занясі яго да маці ягонае».
20 І панёс яго, і прынёс яго да маці ягонае; і ён сядзеў на ўлоньню ў яе аж да паўдня, і памер.
21 І ўзышла яна, і палажыла яго на ложку чалавека Божага, і заперла яго, і вышла.
22 І гукнула мужа свайго, і сказала: «Прышлі імне аднаго зь дзяцюкоў і адну з асьліцаў; я пабаржджу да чалавека Божага й зьвярнуся».
23 Ён сказаў: «Нашто табе давядацца да яго? сядні не маладзік ані сыбота». І яна сказала: «Добра (гэбр. супакой)».
24 І асядлала асьліцу, і сказала дзяцюку свайму: «Вядзі і йдзі; не задзержуй мяне яздой, пакуль не скажу табе».
25 І паехала, і прыехала да чалавека Божага, на гару Карміл. І як абачыў чалавек Божы яе насупроці сябе, то сказаў паслугачаму свайму Ґігазу: «Вось, Шунямлянка тая;
26 Пабяжы ж да яе наўпярэймы і скажы ёй: "Ці супакой табе? ці супакой мужу твайму? ці супакой дзецяняці?"» Яна сказала: «Супакой».
27 І прышла да чалавека Божага на гару, і ўхапілася за ногі ягоныя. І дабліжыўся Ґігаз, каб адпіхнуць яе; але чалавек Божы сказаў: «Пакінь яе, душа ў яе зьнемарашчана, а СПАДАР схаваў ад мяне й не сказаў імне».
28 І сказала яна: «Ці прасіла я сына ў спадара майго? ці не казала я: "Не ашукай мяне?"».
29 І сказаў ён Ґігазу: «Паперажы сьцёгны свае, і вазьмі посах мой у руку сваю, і пайдзі. Калі стрэнеш каго, не здаровай яго, і калі хто будзе цябе здароваць, не адказуй яму. І палажы посах мой на від хлопчыку».
30 І сказала маці малца: «Жыў СПАДАР і жыва душа твая, што не пакіну цябе!» І ён устаў, і пайшоў за ёю.
31 Ґігаз пайшоў сьпераду іх, і палажыў посах на від хлопчыку. Але ня было ані голасу, ані ўвагі. І вышаў наўпярэймы яму, і наказаў яму, кажучы: «Не прачыхаецца хлапец».
32 І ўвыйшоў Елісэй у дом, і вось, хлопчык памерлы ляжыць на ложку ягоным.
33 І ўвыйшоў, і запер дзьверы за абодвымі, і памаліўся СПАДАРУ.
34 І ўзышоў, і лёг над дзецянём, і прытуліў вусны свае да вуснаў ягоных, і далоні свае да далоняў ягоных, і расьцягнуўся на ім, і ўгрэлася цела дзецяняці.
35 І зьвярнуўся, і прайшоўся ў доме туды-сюды; потым ізноў уступіў і расьцягнуўся на ім. І чхнуў хлопчык разоў сем, і адчыніў хлопчык вочы свае.
36 І гукнуў ён Ґігаза, і сказаў: «Гукні гэту Шунямлянку». І тый гукнуў яе. Яна прышла да яго, і ён сказаў: «Падыймі сына свайго».
37 І падышла, і пала яму ў ногі, і пакланілася аж да зямлі. І падняла сына свайго, і вышла.
38 Елісэй жа зьвярнуўся да Ґілгалу. І была галадоў у зямлі тэй; і сыны прароцкія сядзелі перад ім. І сказаў ён дзяцюку свайму: «Пастанаві вялікі казан і звары страву сыном прароцкім».
39 І вышаў адзін ізь іх на поле зьбіраць дзікое карэньне, і знайшоў дзікое віно, і зьбер зь яго дзікіх ягадаў поўны свой прыпол. І прышоў, і пакрышыў іх у казан із страваю, бо яны ня зналі іх.
40 І налілі ім есьці. Але як яны пачалі есьці страву, то ўзьнялі крык і казалі: «Сьмерць у казане, чалавеча Божы!» І не маглі есьці.
41 І сказаў ён: «Падайце мукі». І ўсыпаў яе ў казан, і сказаў: «Налівай людзём, хай ядуць». І ня было нічога благога ў казане.
42 І прышоў чалавек із Ваал-Шалішы, і прынёс чалавеку Божаму хлеб із пачаткаў — дваццаць ячменных букаткаў і каласоў нявымалачалых. І сказаў Елісэй: «Аддай людзём, хай ядуць».
43 І сказаў паслугачы ягоны: «Што тут я дам сту чалавекам?» І сказаў ён: «Аддай людзём, хай ядуць; бо гэтак кажа СПАДАР: "Пад’ядуць і застанецца"».
44 Ён падаў ім, і яны пад’елі і яшчэ засталося, подле слова СПАДАРОВАГА.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другая кніга Гаспадарстваў, 4 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.