Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

2 Гаспадарстваў 24 2 Гаспадарстваў 24 разьдзел

1 За дзён яго ўзышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, і стаў Егоякім слугою яго на тры гады, але потым адвярнуўся а збунтаваўся супроці яго.
2 І паслаў на яго СПАДАР вяткі Хальдэйскія а вяткі Арамскія а вяткі Моаўскія а вяткі сыноў Амонсміх, — пасылаў іх на Юду, каб згубіць яго, подле слова СПАДАРОВАГА, каторае ён праказаў слугамі Сваімі, прарокамі.
3 І пэўне подле расказаньня СПАДАРА сталася гэта зь Юдаю, каб адхінуць ад віду Яго за грахі Манасавы, подле ўсёга, што ён зрабіў;
4 І таксама кроў нявінную, каторую ён разьліў, і напоўніў Ерузалім крывёю нявінаю, і не захацеў СПАДАР дараваць.
5 І засталыя справы Егоякімовы, і ўсе, што ён зрабіў, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Юдэйскіх?
6 І супачыў Егоякім із айцамі сваімі, і загаспадарстваў Егояхін, сын ягоны, замест яго.
7 Кароль Ягіпецкі ня выходзіў болей ізь зямлі свае, бо ўзяў кароль Бабілёнскі ад цур’я Ягіпецкага аж да ракі Еўфрату ўсе, што належыла да караля Ягіпецкага.
8 Асьмінанцаць год было Егояхіну, як загаспадарстваваў, і тры месяцы гаспадарстваваў у Ерузаліме; імя маці ягонае Негушта Елнафанішка, зь Ерузаліму.
9 І рабіў ён благое ў ваччу СПАДАРОВЫМ у вусім так, як рабіў айцец ягоны.
10 Таго часу ўзышлі слугі Невухаднецара, караля Бабілёнскага, аж да Ерузаліму, і места апынулася ў ваблозе.
11 І прышоў Невухаднецар, кароль Бабілёнскі, супроці места, а слугі ягоныя аблягалі яго.
12 І вышаў Егояхін, кароль Юдэйскі, да караля Бабілёнскага, ён а маці ягоная а слугі ягоныя а князі ягоныя а легчанцы ягоныя, — і ўзяў яго кароль Бабілёнскі восьмага году свае дзяржавы.
13 І вывез ён стуль усі скарбы дому СПАДАРОВАГА і скарбы дому каралеўскага, і паламіў усе залатое судзьдзе, каторае Салямон, кароль Ізраеляў, зрабіў у палацу СПАДАРОВЫМ, як быў сказаўшы СПАДАР;
14 І высяліў увесь Ерузалім, і ўсіх князёў, і ўсе харобрае войска, — дзесяць тысячаў было пераселеных, — і кажнага цесьлю й сьлёсара: нікога не засталося, апрача беднага люду зямлі.
15 І перасяліў ён Егояхіна да Бабілёну; і маці каралёву, і жонкі каралёвы, і легчанцоў ягоных, і дужых зямлі завёў у няволю зь Ерузаліму да Бабілёну.
16 І ўсіх войскавых, сем тысячаў, і цесьляў і сьлёсараў тысяча, усіх харобрых, усіх вояў, і прывёў іх кароль Бабілёнскі ў няволю да Бабілёну.
17 І ўстанавіў каралём кароль Бабілёнскі Матфаню дзядзьку ягонага, замест яго, і зьмяніў імя ягонае на Сэдэку.
18 Дваццаць адзін год было Сэдэку, як загаспадарстваваў, і адзінанцаць год гаспадарстваваў у Ерузаліме; імя маці ягонае Гамуталь Ярэмішка, зь Ліўны.
19 І рабіў ён благое ў ваччу СПАДАРОВЫМ у вусім так, як рабіў Ёгоякім.
20 Затым гнеў СПАДАРОЎ быў над Ерузалімам а над Юдаю, ажно Ён адхінуў іх ад віду Свайго. І паўстаў Сэдака супроці караля Бабілёнскага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Другая кніга Гаспадарстваў, 24 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.