1 Дваццадь трэйцяга году Ёаша Агазёнка, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Егоагаз Ежанок над Ізраелям у Самары; і гаспадарстваваў сямнанцаць год.
2 І рабіў благое ў ваччу СПАДАРОВЫМ, і хадзіў за грахамі Еровоама Невацёнка, каторы ўвёў Ізраеля ў грэх, і не адхінаўся ад іх.
3 І ўзгарэўся гнеў СПАДАРА на Ізраеля, і Ён аддаў іх у руку Газаеля, караля Арамскага, і ў руку Вен-Гадада Газаеленка на ўсі дні.
4 І маліў Егоагаз від СПАДАРОЎ, і пачуў яго СПАДАР, бо бачыў уціск Ізраялян, бо ўціскаў іх кароль Арамскі.
5 І даў СПАДАР Ізраялянам выбавіцеля, і вышлі яны з пад рукі Араму, і жылі сынове Ізраелявы ў буданох сваіх, як учорах а заўчора.
6 Не адступалі, адылі, ад грэху дому Еровоамовага, каторы ўвёў Ізраеля ў грэх; хадзілі ў ім, дый дуброва стаяла ў Самары.
7 Не заставалася ў Егоагаза люду ваеннага, адно пяцьдзясят коньнікаў, дзесяць цялежкаў і дзесяць тысячаў пяхотных, бо выгубіў іх кароль Арамскі і зрабіў іх, як пыл малацьбою.
8 І засталыя справы Егоагазавы, і ўсе, што ён зрабіў, і дужасьць ягоная, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?
9 І супачыў Егоагаз із айцамі сваімі, і пахавалі яго ў Самары. І загаспадарстваваў Ёаш, сын ягоны, замест яго.
10 Трыццаць сёмага году Ёаша, караля Юдэйскага, загаспадарстваваў Егоаш Егоагазёнак над Ізраелям у Самары; і гаспадарстваваў шаснанцаць год.
11 І рабіў благое ў ваччу СПАДАРОВЫМ; не адхінаўся ад усяго грэху Еровоама Невацёнка, каторы ўвёў Ізраеля ў грэх, — хадзіў у ім.
12 Засталыя справы Ёашовы і ўсе, што ён зрабіў, і дужасьць ягоная, як ён ваяваў з Амасяю, каралём Юдэйскім, ціж не запісаны яны ў кнізе летапісу каралёў Ізраельскіх?
13 І супачыў Ёаш із айцамі сваімі, а Еровоам сеў на пасадзе ягоным. І пахаваны Ёаш у Самары з каралямі Ізраельскімі.
14 Елісэй захварэў хваробаю, ад каторае потым і памер. І зышоў да яго Ёаш, кароль Ізраельскі, і плакаў над ім, і казаў: «Войча мой! войча мой! цялежкі Ізраелявы я коньніца ягоная!»
15 І сказаў яму Елісэй: «Вазьмі лук а стрэлы». І ўзяў лук а стрэлы.
16 І сказаў каралю Ізраельскаму: «Палажы руку сваю на лук». І палажыў ён руку сваю. І палажыў Елісэй рукі свае на рукі каралёвы,
17 І сказаў: «Адчыні акно на ўсход». І ён адчыніў. І сказаў Елісэй: «Выстралі». І ён выстраліў. І сказаў: «Гэта страла спасеньня СПАДАРОВАГА і страла вывальненьня ад Араму, бо ты чыста паразіш Арам ув Афеку».
18 І сказаў: «Вазьмі стрэлы». І ён узяў. І сказаў каралю Ізраельскаму: «Бі па зямлі». І ўдырыў ён трэйчы, і перастаў.
19 І загневаўся на яго чалавек Божы, і сказаў: «Было біць пяць альбо шэсьць разоў, тады ты чыста пабіў бы Арам, а цяпер трэйчы паразіш Арам».
20 І памер Елісэй, і пахавалі яго. І вяткі Моаўлян прыходзілі на пачатку году ў зямлю.
21 І было, як хавалі чалавека, і вось, абачылі гэтую вятку, і кінулі таго чалавека ў гроб Елісэяў; і як укінены чалавек даткнуўся да касьцей Елісэявых, то ён ажыў і ўстаў на ногі свае.
22 І Газаель, кароль Арамскі, уціскаў Ізраеля ўсі дні Егоагазавы.
23 Але СПАДАР быў міласэрны да іх, і меў спагаду да іх, і абярнуўся да іх дзеля змовы Свае з Абрагамам, Ісаком а Якавам, і не хацеў выгубіць іх, і не адхінуў іх ад віду Свайго аж дагэтуль.
24 І памер Газаель, кароль Арамскі, і загаспадарстваваў Вен-Гадад, сын ягоны, замест яго.
25 І Егоаш Егоагазёнак зьвярнуў месты з рукі Вен-Гадада Газаеленка, каторыя ён быў узяўшы вайною з рукі айца ягонага Егоагаза. Трэйчы разьбіў яго Ёаш і зьвярнуў месты Ізраелявы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Другая кніга Гаспадарстваў, 13 разьдзел
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.