1-я летапісаў 11 верш » 1 летапісаў 11:23 — параўнанне перакладаў.

1-я летапісаў 11 верш 23

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 летапісаў 11:23 / 1Пар 11:23

Filter: all
ён жа забіў Егіпцяніна, чалавека ростам у пяць локцяў: у руцэ ў Егіпцяніна была дзіда, як навой у ткачоў, а ён падышоў да яго з кіем і, вырваўшы дзіду з рукі Егіпцяніна, забіў ягонай жа дзідай:

І ён забіў Эгіпцяніна, чалавека, [які быў] ростам у пяць локцяў. У руцэ Эгіпцяніна была дзіда, як навой ткацкі; і ён выйшаў на яго з кіем, і вырваў дзіду з рукі Эгіпцяніна, і забіў яго дзідай ягонай.

І ён забіў егіпцяніна, які быў ростам пяць локцяў і трымаў у руцэ дзіду, як навой кроснавы; падышоў ён да яго з палкай і схапіў дзіду, якую ён трымаў рукой, і забіў яго яго ўласнай дзідай.

Ён жа забіў Егіпцяніна, чалавека ростам пяцёх локцяў. У руццэ Егіпцяніна была дзіда, як навой у ткачоў; а ён зышоў да яго зь кіям, і вырваў дзіду з рукі Егіпцяніна, і забіў яго ягонаю ж дзідаю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter