1-я летапісаў 20 верш » 1 летапісаў 20:3 — параўнанне перакладаў.

1-я летапісаў 20 верш 3

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 летапісаў 20:3 / 1Пар 20:3

Filter: all
А люд, які быў у ім, вывеў і забіваў іх піламі, жалезнымі цапамі і сякерамі. Так зрабіў Давід з усімі гарадамі Аманіцянаў, і вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.

А народ, які быў у ім, вывеў і палажыў іх пад пілы, і цапы жалезныя, і сякеры. Гэтак зрабіў Давід з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.

Народ жа, які знаходзіўся ў ім, вывеў і прыгаварыў да работы ў каменяломнях, і з жалезнымі кіркамі, ды з сякерамі. Так распарадзіўся Давід адносна ўсіх гарадоў сыноў Амона і з усім народам сваім вярнуўся ў Ерузалім.

А люд, што быў у ім, вывеў і парэзаў іх піламі, зялезнымі скарадамі а сякірамі. Гэтак зрабіў Давід із усімі местамі сыноў Амонавых; і зьвярнуўся Давід а ўвесь люд да Ерузаліму.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter