1-я летапісаў 21 верш » 1 летапісаў 21:16 — параўнанне перакладаў.

1-я летапісаў 21 верш 16

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 летапісаў 21:16 / 1Пар 21:16

Filter: all
І падняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла Гасподняга, які стаяў паміж зямлёю і небам, з аголеным у руцэ ягонай мечам, працягнутым на Ерусалім; і ўпаў Давід і старэйшыны, пакрытыя вярэтай, на абліччы свае.

І ўзьняў Давід вочы свае, і ўбачыў анёла ГОСПАДА, які стаяў паміж зямлёй і небам, і меч ягоны аголены ў руцэ ягонай, скіраваны на Ерусалім. І ўпаў Давід і старшыні, якія былі апранутыя ў зрэбніцы, на абліччы свае.

І Давід, падняўшы вочы свае, убачыў анёла Госпадава, які стаяў між зямлёй і небам, і ў руцэ яго быў меч, выцягнуты над Ерузалімам; Давід тады, і старэйшыны, апранутыя ў зрэбніцы, упалі ніц на зямлю.

І ўзьняў Давід вочы свае, і абачыў Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў памеж зямлі й неба, і меч ягоны аголены ў руццэ ў яго, выцягнены на Ерузалім; і паў Давід а старцы, што былі акрыўшыся зрэбнінаю, на віды свае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter