1-я летапісаў 28 верш » 1 летапісаў 28:21 — параўнанне перакладаў.

1-я летапісаў 28 верш 21

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 летапісаў 28:21 / 1Пар 28:21

Filter: all
І вось аддзелы сьвятароў і лявітаў, дзеля ўсялякай службы пры доме Божым. І ў цябе ёсьць дзеля ўсякай дзеі руплівыя людзі, майстры на ўсякую працу, і начальнікі і ўвесь народ гатовы да ўсіх тваіх загадаў.

І, вось чэргі сьвятароў і лявітаў для ўсялякага служэньня ў Доме Божым. З табою ў-ва ўсёй працы ўсе [людзі] шляхетныя, мудрыя на ўсялякае служэньне. І князі, і ўвесь народ [гатовыя выканаць] усе словы твае».

Вось змены святароў і левітаў: гатовыя для ўсякай службы дома Госпадава; і хай дапамагае табе ва ўсякай працы кожны, хто навучаны і падрыхтаваны да ўсякай справы, таксама князі і ўвесь народ у тваіх справах».

І, во рады сьвятароў а Левітаў да ўсялякае службы дому Божага. І з табою ў усялякай службе кажны ахвотнік, здольны да ўсялякае службы; і князі, і ўвесь люд пад загадаю тваёю».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter