1-я летапісаў 28 верш » 1 летапісаў 28:9 — параўнанне перакладаў.

1-я летапісаў 28 верш 9

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 летапісаў 28:9 / 1Пар 28:9

Filter: all
І ты, Саламоне, сыне мой, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму ад усяго сэрца і ад усёй душы, бо Гасподзь выпрабоўвае ўсе сэрцы і ведае ўсе рухі думак. Калі будзеш ісьціць Яго, дык знойдзеш Яго, а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўсёды.

І ты, Салямоне, сыне мой, ведай Бога, Айца твайго, і служы Яму з сэрцам шчырым і душою ахвотнаю, бо ГОСПАД дасьледуе ўсе сэрцы і разумее ўсе намеры думак. Калі будзеш шукаць Яго, ты знойдзеш Яго; а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўжды.

А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.

І ты, Салямоне, сыну мой, знай Бога, айца свайго, і служы Яму з дасканальным сэрцам і ахвотнаю душою, бо СПАДАР соча ўсі сэрцы й разумее ўсі творы думак. Калі будзеш шукаць Яго, знойдзеш; але калі пакінеш Яго, Ён кіне цябе назаўсёды.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter