2-я летапісаў 18 верш » 2 летапісаў 18:2 — параўнанне перакладаў.

2-я летапісаў 18 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 летапісаў 18:2 / 2Пар 18:2

Filter: all
І пайшоў празь некалькі гадоў да Ахава ў Самарыю; і закалоў дзеля яго Ахаў мноства быдла дробнага і буйнога, і дзеля людзей, якія былі зь ім, і схіляў яго ісьці на Рамот Галаадскі.

І пайшоў ён праз некалькі гадоў да Ахава ў Самарыю. І ахвяраваў Ахаў мноства авечак і валоў для яго і для людзей, што з ім, і намовіў яго ісьці на Рамот Гілеадзкі,

І па некалькіх гадах накіраваўся да Ахаба ў Самарыю, і да прыбыцця яго Ахаб забіў многа авечак і валоў, яму і народу, які прыбываў разам з ім; і ўгаварыў яго, каб ён пайшоў з ім супраць Рамота ў Галаадзе.

І пайшоў за колькі год да Агава да Самары. І зарэзаў яму Агаў множасьць статку драбнога й буйнога, і людзём, што былі зь ім, і сьхінаў яго йсьці на Рамоф Ґілеадзкі,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter