2-я летапісаў 26 верш » 2 летапісаў 26:19 — параўнанне перакладаў.

2-я летапісаў 26 верш 19

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 2 летапісаў 26:19 / 2Пар 26:19

Filter: all
І разгневаўся Азія, — а ў руцэ ў яго кадзільніца для каджэньня; і калі разгневаўся ён на сьвятароў, праказа явілася на лобе ў яго, перад абліччам сьвятароў, у доме Гасподнім, каля алтара кадзільнага.

І загневаўся Узія, а ў руцэ ягонай [была] кадзільніца для каджэньня. І калі загневаўся ён на сьвятароў, праказа закрасавала на чале ягоным перад абліччам сьвятароў у Доме ГОСПАДА каля ахвярніка каджэньня.

І Озія ўзгарэўся злосцю, і, трымаючы ў руцэ кадзільніцу, каб складаць ахвяру ўспалення, пагражаў святарам. І раптам з’явілася праказа на яго чале перад вачамі святароў у доме Госпада пры ахвярніку каджэння.

І загневаўся Узя, — а ў руццэ ў яго кадзільніца кадзіць; і, як загневаўся ён на сьвятароў, праказа засьвітала на чале ў яго, перад сьвятарамі, у доме СПАДАРОВЫМ, ля аброчніка кадзельнага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter