Нээміі 8 верш » Нээміі 8:4 — параўнанне перакладаў.

Нээміі 8 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Нээміі 8:4 / Неям 8:4

Filter: all
Кніжнік Эздра стаяў на драўляным узвышэньні, якое яму зрабілі, а каля яго, праваруч ад яго, стаялі Мататыя і Шэма, і Аная і Урыя, і Хэлкія і Маасэя, а леваруч ад яго Фэдая і Місаіл, і Малхія і Хашум, і Хашбадана, і Захар і Мэшулам.

І стаяў кніжнік Эзра на ўзвышэньні драўляным, якое зрабілі дзеля гэтага; і стаялі каля яго: праваруч яго — Матытыя, Шэмая, Аная, Урыя, Хількія і Маасэя, а леваруч яго — Пэдая, Мішаэль, Малкія, Хашум, Хашбадана, Захарыя і Мэшулям.

А кніжнік Эздра стаў на драўляным узвышэнні, якое было зроблена для гэтае мэты; і побач з ім стаялі Матація, і Сэма, і Аная, і Урыя, і Хэлькія і Маасія, з правага боку яго, а з левага боку — Падая, Місаэль, і Мэльхія, і Гасум, і Гасбадана, і Захарыя, і Масала.

І стаяў пісьменьнік Езра на дзярвяным узвышшу, каторае зрабілі дзеля гэтага; а ля яго, па правай руццэ ягонай, стаялі Матыфа а Шэма а Аная а Ура а Гілка а Маасэя, а па левай руццэ ягонай Педая а Місайла а Малхія а Гашум а Гашбадана, Захара, Мешулам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter