Выхад 13 верш » Выхад 13:15 — параўнанне перакладаў.

Выхад 13 верш 15

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выхад 13:15 / 13:15

Filter: all
бо калі фараон упарціўся адпусьціць нас, Гасподзь усьмерціў усіх першынцаў у зямлі Егіпецкай, ад першынца чалавечага да першынца з жывёлы, — таму я прыношу ў ахвяру Госпаду ўсё, што расхіляе сьцёгны, мужчынскага полу, а кожнага першынца з сыноў маіх выкупляю;

І сталася, што зацяўся фараон, каб не адпусьціць нас, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага чалавека аж да першароднага жывёлы. Дзеля гэтага я ахвярую ГОСПАДУ ўсіх самцоў, якія адкрываюць улоньне, і ўсіх першародных сыноў маіх выкупляю”.

Бо калі фараон заўпарціўся і не хацеў нас адпусціць, забіў Госпад усё паршароднае на зямлі Егіпецкай, ад першароднага чалавека аж да першароднага жывёлы; таму я ахвярую Госпаду ўсё, што адкрывае ўлонне, мужчынскага роду, і ўсіх першародных сыноў маіх выкупляю”.

І было, як закалянеў Фараон, каб не адпусьціць нас, дык забіў СПАДАР кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, ад першака людзкога аж да першака із жывёлы: з гэтае прычыны я абракаю СПАДАРУ кажнага рашчыняючага дзетніцу з усіх самцоў, а кажнага першака із сыноў сваіх выкупляю".

понеже егда ожесточе серце фараоново и не хотелъ отпустити насъ, избилъ естъ Господь все первороженъное в земли Египетской, о первенъца человеческа даже и до первенца скоту. Сего деля покладаю предъ Господемъ все, отверзающее утробу, мужеска полу, и вся первороженная сыновъ моих искупляю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter