Выхад 17 верш » Выхад 17:1 — параўнанне перакладаў.

Выхад 17 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Выхад 17:1 / 17:1

Filter: all
І рушыла ўсё супольства сыноў Ізраілевых з пустыні Сін у дарогу сваю, паводле загаду Гасподняга, і разьмясьцілася табарам у Рэфідыме; і ня было вады піць людзям.

І вырушыла ўся грамада сыноў Ізраіля з пустыні Сін у падарожжы свае, паводле [слова з] вуснаў ГОСПАДА, і сталі табарам у Рэфідыме, і не было вады, каб піць народу.

Такім чынам, па загадзе Госпада ўся супольнасць сыноў Ізраэля, выйшаўшы з пустыні Сін у далейшую дарогу, стала лагерам у Рэфідыме, дзе ў народа не было вады для піцця.

І кранулася ўся грамада сыноў Ізраелявых із пустыні Цын у падарожжы свае, подле слова СПАДАРОВАГА; і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і няма вады люду піць.

Воставши же все множество сыновъ Ізраилевыхъ от пустыни Синь по соймехъ своихъ по словеси Господьню, положили суть полки своя в Рафидимъ. И не бяше ту воды людемъ пити,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter