калі ж не павераць і гэтым дзьвюм азнакам і не паслухаюцца голасу твайго, дык вазьмі вады з ракі і вылі на сухое; і вада, узятая з ракі, зробіцца крывёю на сушы.
І станецца, што калі не павераць таксама двум гэтым знакам і не паслухаюць голасу твайго, возьмеш з ракі ваду і выльеш на сухую зямлю, і станецца, што вада, якую ты возьмеш з ракі, станецца крывёй на сухой зямлі».
Бо калі нават двум гэтым знакам не павераць і не пачуюць голас твой, вазьмі ваду з ракі і вылі яе на сухую зямлю, і што б ні вычарпаў ты з ракі, ператворыцца яно ў кроў».
І будзе, што калі не павераць таксама двум гэтым знаком і не паслухаюць голасу твайго, то вазьмі з ракі вады і вылі на сушу, і будзе, што стане крывёй на сушы вада, каторую ты возьмеш із ракі».
Пакли бы еще ани обоему сему чудеси уверили и ни послушали гласу твоего, набери воды з реки и вылий ю на землю, и все, елико ж будеши брати з реки, обратится во кровь».